Блог Bieł-čyrvona-bieły blog

Зрабі свой браўзер бел-чырвона-белым

Наўздагон чарговым угодкам гістарычнай даты 27 ліпеня 1990 года, калі Беларусь абвясціла сваю незалежнасць: Вярхоўным Саветам была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР, распавядаем пра пашырэнне для браўзераў, якое дазваляе не ўстаючы з-за камп'ютара зрабіць маленькую рэвалюцыю. Прынамсі віртуальную, у межах свайго манітора.

Мінскі праграміст распрацаваў пашырэнне да папулярных браўзераў, якое аўтаматычна змяняе чырвона-зялёнае пазначэнне Беларусі на шэрагу сайтаў на больш прыемны воку «бел-чырвона-белы нябесны вольны смелы».

  

Пашырэнне «Правільны сцяг» сцяг існуе ўжо болей за год. Яно можа парадаваць карыстальнікаў браўзераў Chrome, Firefox, Opera.

Усталяваўшы яго, карыстальнік убачыць замест чырвона-зялёных сімвалаў навакольнай рэальнасці гістарычныя сімвалы Беларусі на цэлым шэрагу сайтаў сеціва. І шэраг гэты папаўняецца паводле новых запытаў.

«Хацелася б ад карыстальнікаў чуць пра іншыя сайты, на якіх трэба зрабіць праўку. Пакуль што 99% сайтаў знайшоў я сам», — заклікае аўтар пашырэння Павел Шут.

Ён адзначае, што карыстальнікі ставяць яго твору палярныя адзнакі: або 1 або 5.

Павел гаворыць, што пакуль не плануе ўключаць падтрымку сайту president.gov.by.

Спампаваць пашырэнне можна тут:

Для Chrome:https://chrome.google.com/webstore/detail/eblobdnhbollnjjnfigjobhldpfeiejd

Для Opera: https://addons.opera.com/be/extensions/details/pravilny-stsiag/

Для Firefox: http://userscripts.org/scripts/show/113926

Чытаць цалкамhttp://nn.by/?c=ar&i=80521

Автор

Комментарии

  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья
Loading...